14 мая да выхаванцаў ДУА “Яслі-сад № 30 г. Маладзечна” завіталі ў госці з чароўным куфэркам супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры цэнтральнай бібліятэкі, з нагоды 110-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі.
Бібліятэкар распавяла пра жыццевы і творчы шлях пісьменніка. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы, казкі, лічылкі, скорагаворкі, рашалі вяселыя задачкі, адгадвалі загадкі вядомага паэта. З захапленнем гулялі ў гульню “Перакладчык” і “Назаві слова”, з цікавасцю разглядалі кнігі Васіля Віткі і часопіс “Вясёлка” на імправізаванай выставе “Казкі дзеда Васіля”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.