Казка мудрасцю багата

размещено в: Новости | 0

21 ліпеня зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правяла гульню-падарожжа «Казка мудрасцю багата» для дзяцей ДУ «Маладзечанскі дзіцячы аздараўленчы лагер «Івалга».

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. І, вядома ж, у дні летніх канікул немагчыма абысціся без Дня казак.

Разам з рабятамі бібліятэкар Пінчук В. Я. здзейсніла падарожжа ў займальны свет казак.

Пачалося мерапрыемства з жартоўнага конкурсу «Назаві казку правільна». Затым усім жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у гульні «Мумія», дзе адзін удзельнік адлюстроўвае «мумію», а двое іншых абмотваюць «мумію» туалетнай паперай.

У конкурсе «Чароўны круг» дзецям было прапанавана ператварыць загадзя падрыхтаваны круг у малюнак. За вельмі кароткі час ва ўсіх атрымаліся сапраўдныя шэдэўры.

З вялікім захапленнем дзеці прынялі ўдзел у гульні «Чорная скрыня», трэба было з завязанымі вачыма адгадаць, якія казачныя прадметы схаваны ў скрыні.

А на веды казак рабят праверыла «Казачная тэлеграма», усе з цікавасцю адгадвалі хто аўтар незвычайных пасланняў. У конкурсе «Паступаем у тэатральны» хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі сваіх любімых казачных герояў.

Скончылася мерапрыемства казачнай бяспройгрышнай латарэяй «Адгадайце казку» і ўсе жадаючыя пры дапамозе падрыхтаванай бібліятэкарамі фотазоны маглі прымерыць на сабе цікавыя вобразы.

Мерапрыемства прайшло весела і займальна. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Оставить ответ