Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. 5 верасня стала нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальная культуры, асветы і літаратуры.
З гэтай нагоды зала мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правяла пазнавальную праграму “З родным словам па жыцці”.
Дарослым чытачам было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне “Цікавыя звесткі пра першадрукара”. Францыск Скарына першы зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей, ён наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла наша беларуская зямля.
А дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні “Прыгажосць беларускай мовы”, дзе паказалі свае добрыя веды беларускіх слоў.
На кніжнай выставе да ўвагі чытачоў была прадстаўлена літаратура па культурнай спадчыне нашай краіны.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.