Турнір знаўцаў роднай мовы “З роднай моваю на ты” прайшоў 22 лютага ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1. У ёй удзельнічалі вучні 7 класа сярэдняй школы №12. Спачатку была прадэманстравана прэзентацыя, у якой была адлюстравана гісторыя абвяшчэння Дня роднай мовы, стан і перспектывы развіцця розных моў на сучасным этапе. Гульнёвая праграма уключала ў сябе заданні па перакладу з рускай мовы на беларускую, падбор сінонімаў да слоў, успамін беларускіх прымавак і прыказак. Асаблівы жывы інтарэс вызвала конкурснае заданне паказаць беларускі фразеалагізм толькі з дапамогай мімікі і жэстаў
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.