З павагай да беларускай кнігі

размещено в: Новости | 0

З 1 па 10 верасня ў бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” праходзіла Дэкада беларускай літаратуры “З павагай да беларускай кнігі”. На працягу дзесяці дзён бібліятэкі прапанавалі чытачам разнастайныя мерапрыемствы.

У рамках дэкады шмат мерапрыемстваў прайшло да Дня беларускай пісьменнасці. Гэта акцыі, віктарыны, часы інфармацыі, і інш. Так супрацоўнікі залы мастацтва запрасілі юных чытачоў у падарожжа-віктарыну “Жывое ў вяках беларускае слова”. Для навучэнцаў каледжа мастацтваў супрацоўнікамі абанемента была падрыхтавана інтэлектуальная гульня “Да скарбаў роднага слова”. На літаратурнай пляцоўцы каля бібліятэкі гараджане прымалі ўдзел у літаратурнай гульні “Лёс зямлі маёй праз слова”.

Аддзел дзіцячай літаратуры ЦБ арганізаваў гучныя чытанні для наведвальнікаў дзіцячага садка №32 кнігі У.Ліпскага “Наша Маша”. Інфарм-дасье па жыццю і творчасці Тамаша Зана падрыхтавала бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг.Выверы. Віктарыну па жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка Ф.Скарыны правяла супрацоўніца сельскай бібліятэкі-клуба в.Вязынка. “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі” – так называлася гістарычнае падарожжа, падрыхтаванае бібліятэкай “Верасок”. Гадзіна інфармацыі “З гісторыі беларускага кнігадрукавання” прайшла у сельскай бібліятэцы аг. Аляхновічы. У сельскай інтэграванай бібліятэцы аг. Гранічы прайшла інтэрактыўная гульня “Усё пачынаецца з казкі”.

Амаль усе бібліятэкі аформілі кніжныя выставы: выстава-рэклама “Беларуская кніга – гэта цікава”(сельская інтэграваная бібліятэка аг. Заскавічы), выстава-прапанова “Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына” (гарадская бібліятэка-філіял №1), выстаўка-бібліястужка “Беларуская кніга: дарогамі стагоддзяў”(бібліятэка-сямейнага чытання “Верасок”) і г.д. На абанеменце цэнтральнай бібліятэкі аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Кнігі адзначаюць юбілей”. На ёй прадстаўлены беларускія кнгі-юбіляры 2020 года, а таксама інфармацыя аб іх.

У шэрагу бібліятэк аформлены кніжныя выставы, дзе прадстаўлена інфармацыя пра беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года: У.Караткевіча, Р.Барадуліна, І.Навуменку, У.Дубоўку, К.Чорнага, Л.Рублеўскую і інш.

 

Оставить ответ