Да Міжнароднага дня роднай мовы 10 лютага ў філіяле №1 “Гарадская бібліятэка” прайшоў літаратурны калейдаскоп “З любоўю да роднай мовы” у рамках літаратурнага клуба “Чытаем разам”.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы.
Удзелінікі клуба з захапленнем удзельнічалі у гульне “Перакладчык”, квізе “Падумай і адкажы”, праверылі свае веды пад час гульні “Скарбонка роднай мовы”, “Чацверты лішні”, адгадвалі рэбусы .
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці Я. Коласа. Таксама бібліятэкар прачытала ўрыўкі з літаратурных твораў беларускага класіка, потым дзеці адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “У сузор’і генія”.Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што беларуская мова прыгожая і сакавітая.
Напрыканцы сустрэчы усе вучні артымалі кніжную закладку з беларускімі народнымі станамі.

Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.