З любоўю да роднага слова

размещено в: Новости | 0

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Супрацоўнікамі бібліятэк ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» арганізаваны кніжныя выставы: «Ён роднай мове голас даў», «У Госці да Скарыны», «Францыск Скарына і яго эпоха», «З крыніц гістарычнай спадчыны» і інш.

З прадстаўленай на выставах літаратуры можна даведацца шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў, адыгрываўшых значную ролю ў развіцці асветніцкіх ідэалаў – К. Тураўскага, Е. Полацкай, С. Буднага, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага і іншых. Пазнаёміцца з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. За час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

Оставить ответ