Турнір знаўцаў роднай мовы правялі бібліятэкары філіяла №1 разам з вучнямі 8 класа СШ №12 26 лютага. Вучняў чакала разнастайная гульнёва-забаўляльная праграма. Конкурсы ўжо сваёй назвай выклікалі цікавасць: “Меню з памылкамі”, “Чароўны капялюш”, “Паліглоты”. У ходзе гэтых гульнёвых заданняў навучэнцы змаглі паспаборнічаць у перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, у адгадванні загадак, прыказак і прымавак, праверыць свае веды ў беларускім правапісе. Але асаблівым поспехам скарыстаўся конкурс “Маўклівая постаць”, дзе з дапамогай мімікі і жэстаў трэба было паказаць беларускі фразеалагізм. Знайшліся сярод вучняў і юныя паэты, якія з прадстаўленых слоў за некалькі хвілін змаглі скласці верш пра беларускую мову.
Усе ўдзельнікі атрымалі на памяць кніжныя закладкі, а найбольш актыўныя былі адзначаны прызамі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.