27 верасня ў аграгарадку Гарадок прайшло доўгачанае свята – раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2025”. Даўно вёска не бачыла столькі гасцей! У добраўпарадкаваным да свята аграгарадку для гасцей фестывалю-кірмашу працавалі тэматычныя пляцоўкі, выставы-продажы, гандлёвыя рады і фотазоны.
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багадановіча і філіял №10 “Сельская інтэграваная бібліятэка №10 аграгарадка Гарадок” таксама прынялі ўдзел у свяце – працавала бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка “З любоўю да зямлі”. Прысутных вабілі вясёлыя гульні, майстар-класы, віктарыны, фотазона “Сельская хата на прысмакі багата”.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.