Канікулы – гэта час, калі можна заняцца любімай справай, сустрэцца з сябрамі, наведаць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
У першыя дні канікул зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасіла вучняў школьнага лагера ДУА “Гімназія – каледж мастацтваў г. Маладзечна” на гульню-падарожжа “З кніжкі на экран”.
Дзеці здзейснілі падарожжа ў цудоўную краіну мультфільмаў, дзе яны не толькі сустрэліся з любімымі героямі, але і паказалі, як добра ведаюць казкі і мультфільмы.
Юныя чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Уважлівы глядач”, дзе трэба было паказаць на колькі ўсе ўважліва глядзяць мультфільмы. Паўдзельнічалі ў гульнях “Павучальныя гісторыі”, дзе па ўрыўкам з мультфільмаў трэба было зразумець чаму ж хацелі навучыць галоўныя героі. У гульні “Акцёрскае майстэрства” жадаючым была прадстаўлена магчымасць пабываць героямі казак. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам была прапанавана мультвіктарына “Угадай мультфільм па голасе персанажа”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі праяўлялі знаходлівасць, адказвалі на пытанні жартоўных віктарын, актыўна адгадвалі загадкі па мультфільмам і з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульнях. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.