З каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор.
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
(А. Дзеружынскі)
У Год малой радзімы запрашаем пазнаёміцца з новай кніжнай выставай “Маляўнічыя арнаменты”, падрыхтаванай супрацоўнікамі залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі, прысвечанай Дню ручніка.
На тканых і вышываных вырабах нашы продкі пакідалі пасланні: у старажытныя часы – да язычніцкіх багоў, з прыняццем хрысціянства – да адзінага хрысціянскага бога, а таксама да сваіх продкаў, дзяцей, сваякоў і будучых пакаленняў. У гэтых пасланнях сканцэнтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванні шчасця ці смутку і многае іншае.
Унікальнасць выставы ў тым, што яна прапануе пазнаёміцца з літаратурай і ўбачыць найбольш распаўсюджаныя арнаменты, якія выкарыстоўваліся беларускімі майстрыхамі.
Чытачам было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.