”З адною думкаю аб шчасці Беларусі”

”З адною думкаю аб шчасці Беларусі”

размещено в: Новости | 0

Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў мемарыяльным запаведніку “Вязынка” прайшло рэспубліканскае свята ”З адною думкаю аб шчасці Беларусі”, у якім бралі ўдзел супрацоўнікі ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча”.

Гасцей свята, сярод якіх былі пісьменнікі, музыкі, мастакі, прадстаўнікі замежных дэлегацый, традыцыйна сустракалі хлебам-соллю на мяжы Маладзечанскага раёна. З прывітальнымі словамі каля помніка вялікаму Песняру да прысутных звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская і пісьменнік Анатоль Бутэвіч. Затым госці ўсклалі кветкі, наведалі тэматычныя пляцоўкі свята. У святочнай праграме бралі удзел пісьменнікі Міхась Башлакоў, Таццяна Сівец, Віктар Шніп, Мікола Шабовіч, Анатоль Бутэвіч, Уладзімір Скарынкін і інш.

Оставить ответ