“Зямны шлях да зорак”

размещено в: Новости | 0

Да 130-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча зала мастацтва цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавала музычна-паэтычную гасцёўню “Зямны шлях да зорак”, на якую запрасіла вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Маладзечна”.

Бібліятэкары паведамілі не толькі біяграфічныя звесткі паэта, але і перадалі багацце яго ўнутранага свету, прыгажосць яго лірычнага радка.  На працягу ўсёй сустрэчы гучалі вершы розных перыядаў творчасці Максіма Багдановіча, а таксама песні  “Вераніка”, “Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі” і інш.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак была падрыхтавана прэзентацыя “Роднаму краю – часцінку душы прысвячаю”.

Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне, адказалі на пытанні і паказалі свае добрыя веды.

Лірыка самага рамантычнага паэта Беларусі не пакінула абыякавым нікога з прысутных, а наадварот выклікала жывую цікавасць да паэзіі Максіма Багдановіча.

Оставить ответ