У чацвёрты раз у гарадской бібліятэцы-філіяле №7 з поспехам прайшло незвычайнае мерапрыемства – “Бібліяноч”. Усе ведаюць, што ў бібліятэцы павінна быць цішыня, але бываюць моманты, калі гэтыя правілы забываюцца, а бібліятэкі перастаюць несці сваю прамую функцыю сховішча інфармацыі і збіраюць людзей для таго, каб тыя адпачылі, павесяліліся, духоўна ўзбагаціліся. І наша бібліятэка не стала выключэннем.
Гасцям свята было прапанавана шэсць умоўных пляцовак з разнастайнымі мерапрыемствамі. Гэта віктарына “Літаратурны балаган”, дзе ўдельнікі адказвалі на цікавыя пытанні па беларускіх казках, ў тым ліку па творах У.Караткевіча. За правільны адказ дзеці атрымалі ўзнагароды. Вельмі спадабаўся майстар-клас “Творым цуд сваімі рукамі”. Такім цудам з’явіліся маленькія, але вельмі прыгожыя самастойныя вырабы – блакноты. Яны былі ўпрыгожаны пячаткай “Маладзечна. Бібліяноч” і каляровым банцікам. Некаторыя нават паспелі зрабіць па два блакноты.
У зоне бібліятэкі “Кніжкіна бальніца” дзеці змаглі дапамагчы кнігам, якія апынуліся ў дрэнным стане. Яны рамантавалі кнігі, каб іх можна было выкарыстоўваць чытачам і надалей. Вельмі спадабаўся дзецям “Мультсалон”. Але найбольшую ўвагу прыцягнула да сябе зона “Аквагрым” і фотазона “Я люблю бібліятэку”, нават утварылася чарга. Бібліятэкары філіяла мелі мэту данесці да ўдзельнікаў свята, што бібліятэка – гэта не толькі кнігі, а яшчэ і магчымасць добра, ўсебакова, карысна правесці вольны час. Пасля заканчэння мерапрыемства ўдзельнікі падыходзілі з падзякай і надзеяй на сустрэчу ў “Бібліяноч-2021”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.