Яшчэ не ў такім далёкім мінулым нашы продкі лячыліся ад усіх немачаў выключна травамі і замовамі. Мы ж, людзі новага веку, з дзяцінства прывучаныя да хімічнай ежы і антыбіётыкаў, з бабулінага рэцэпта па лячэнню кашлю ды саплівага носа толькі пасмейваемся. А ўсё ж варта было б і прыслухацца, і калі не вылечыць хваробу, то ўмацаваць арганізм перад вільготным і халодным зімовым перыядам траўніцы цалкам могуць дапамагчы.
Да Сусветнага дня здароўя, 6-7 красавіка, выстава-рэцэпт “Зялёныя лекары” ў сельскай-бібліятэцы клубе в.Турэц-Баяры зацікавіла і дзяцей, і дарослых. Акрамя кніг пра лекавыя расліны старэйшыя наведвальнікі бібліятэкі з настальгічным настроем разглядалі камплект паштовак 1984 года “Зялёная аптэка”, на адвароце яркіх прамавугольнічкаў чыталі пра медыцынскія якасці і правільную нарыхтоўку хвашча палявога, багуна балотнага, каліны звычайнай… І ціха ўсміхаліся… А яшчэ пісалі на лісточках свае правераныя травяныя рэцэпты, каб “ажывіць” імі сухое дрэўца. І яно сапраўды ажыло, зазелянела і, нават, падзялілася народнымі спосабамі лячэння з усімі жадаючымі.
Дарэчы, дзеці таксама добра ведаюць, якімі травамі лячыць прастуду, паласкаць горла, прыпякаць бародаўкі, мыць валасы ды спыняць кроў на абдзёртай летам назе – усе загадкі яны разгадалі правільна! А па знешняму выгляду і водару гэтак жа правільна малыя назвалі раней загатаваныя лекавыя расліны: кветкі ліпы і рамонка, зярняты кропу, галінкі палыну, лісточкі крапівы і дубчыкі маліны.
Лячыць людзей – высакародны занятак, толькі памятайце і пра прыроду-лекарку, беражыце яе!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.