Праблема шкодных звычак у апошнія гады стала надзвычай актуальнай. Згубных прыхільнасцяў у жыцці чалавека досыць шмат, такія як курэнне, алкаголь, наркотыкі.
Бібліятэкары не змаглі застацца ўбаку. Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, у рамках «Летняй чытальнай залы», правялі інтэлектуальную гульню “Зрабі выбар на карысць здароўя”. Жыхары горада з энтузіязмам прымалі ўдзел у гульні, адказвалі на пытанні, даведаліся, што электронныя цыгарэты гэтак жа шкодныя, як і звычайныя і што энергетыкі ў некаторых краінах прадаюць па рэцэпце доктара ў аптэках.
Прыцягвала ўвагу гараджан і выстава літаратуры па здароваму ладу жыцця.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.