Зноў памяць гартае старонкі

размещено в: Новости | 0

Святочная пляцоўка “Зноў памяць гартае старонкі” арганізавана супрацоўнікамі бібліятэкі ў гарадскім парку імя Перамогі да Дня Незалежнасці і да Дня города.

Гараджане і госці горада мелі магчымасць ушанаваць памяць сваякоў на інтерактыўнай карце “Мерыдыяны памяці”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шмат кранальных і трагічных гісторый можна было пачуць тут пра родных і блізкіх людзей, якія ваявалі на франтах вайны і нават загінулі на маладзечанскай зямлі.

Удзельнікі свята прыпыняліся каля “Литературной скамейки”, успаміналі кнігі Васіля Быкава па цытатах і ілюстрацыях з яго твораў, ўдзельнічалі ў літаратурным караоке “Мая Беларусь”, кінавіктарыне “Вайна ў кадры”, экспрэс-галасаванні “Любімая кніга пра вайну”. Працавала выстава-галерэя “Лёс краю ў асобах”. Для дзяцей быў арганізаваны майстар-клас “Салдацкая пілотка”.

На пляцоўцы была разгорнута дзіцячая зона з цацкамі і гульнямі. Працавалі фотазоны.

Оставить ответ