«Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…» – такімі словамі Максіма Танка пачалася пазнавальна-гульнявая праграма “Знаўцы роднай мовы”, якая прайшла 23 лютага у філіале № 18 «Гарадская спецыялізаваная бібліятэка».
Падзяліўшыся на дзве каманды удзельнікі з цікавасцю перакладалі беларускія словы на рускую мову, узгадвалі імёны класікаў беларускай літаратуры і успаміналі іх вершы. Святочны настрой ўдзельнікам мерапрыемства надаў музычны раўнд, дзе гучалі беларускія песні і трэба было ўзгадаць назву песні і хто яе выконвае. Не абыйшлося без цікавых тэматычных загадак і прымавак.
Гульня складалася з пяці раўндаў, у кожным з якіх даваліся няпростыя заданні, якія выконваліся за пэўны прамежак часу.
Напрыканцы гульнёўцы атрымалі памятныя сувеніры з сімваламі Беларусі.
Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. І атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.

Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.