Знаёмства з кніжнымі паліцамі

размещено в: Новости | 0

Вось і наступіў Новы год, а за ім прыйшлі звычайныя будні. Дарослыя пайшлі на работу, студэнты раз’ехаліся па вялікіх гарадах, дзяцей за парты паклікала школа. А самыя маленькія жыхары краіны пасля святаў таксама вярнуліся ў свае садкі і яслі. 9 студзеня філіял №36 “Сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры” запрасіў выхаванцаў дзіцячага сада на экскурсію “Знаёмства з кніжнымі паліцамі”.

Некаторыя дзеці ў бібліятэку прыйшлі ўпершыню, і ім было тут ўсё цікава: і мноства стэлажоў з кнігамі, і яркія кніжныя выставы, і навагодняя фотазона, і незвычайная каталожная шафа… Падзівіліся дашкаляты, што ў кожнай кнігі ёсць свой “адрас”, дзякуючы якому бібліятэкар можа хутка знайсці патрэбныя творы.

У ходзе экскурсіі малыя даведаліся, што ў бібліятэку людзі прыходзяць не толькі чытаць, але і на сустрэчы са знакамітасцямі. Таксама тут ладзяцца канферэнцыі і семінары, выставы, гульні і конкурсы… А то можна і проста зайсці, каб бавіць свой вольны час.

“Хутчэй бы навучыцца чытаць!” – падумалася дзецям. І бібліятэка робіць усё магчымае, каб гэта мара ажыццяўлялася і суправаджала чалавека на працягу ўсяго жыцця.

Оставить ответ