Здравствуй, лето красное

размещено в: Новости | 0

Лета – самая доўгачаканая пара. Як яго чакала дзетвара!

Пакупацца, пазагараць, пазбіраць грыбоў і ягад, з сябрамі вечарам пагуляць у баскетбол на школьным стадыёне…

Але як без бібліяпікніка?! Вось і надумала супрацоўнік сельскай інтэграванай бібліятэкі аграгарадка Гарадок арганізаваць пікнік “Здравствуй, лето красное”. 21 ліпеня, пасля абеду, калі трохі спала гарачыня, селі на веласіпеды і рушылі на прыгожую палянку, дзе побач чыстая рэчка і зелянеючы луг. На узгорку, разаслаўшы абрусы, накрылі стол з прысмакамі.

Бібліятэкар, каб не сумавалі, правяла конкурс летніх загадак аб прыродзе і гульню “Поле цудаў” на тэму “Зялёная аптэка”, у якой быў і фінал, і супергульня.

З унукамі прыйшлі успомніць дзіцячыя і маладыя гады бабулі і дзядулі. Якія яны малайцы! Разам успомнілі гульні “Ручаёк”, “Глухі тэлефон”, “Брысь. Мяу” і іншыя.

Між тым, пакуль гулялі, на вогнішчы жарыліся скваркі. А якая смачная была бульба, запечаная ў попеле! З вусамі з попелу, з усмешкай на тварах разыходзіліся па хатах.

Оставить ответ