2 кастрычніка бібліятэкар залы мастацтва правяла ў СШ №14 вечарыну пямяці “Зведанае і перажытае”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Кастуся Іванавіча Харашэвіча.
Пінчук Вольга рассказала вучням пра старэйшэга мастака горада, які з’яўляецца знакавай постаццю краю, і пазнаёміла з яго творчасцю. Адзін з лепшых і адметных беларускіх пейзажыстаў, ён унёс вялікі ўклад у фарміраванне мастацкага асяроддзя горада Маладзечна. Вучні даведаліся, што работы прызнанага майстра пэндзля захоўваюцца ў Мастацкім фондзе РБ, фондах Нацыянальнага мастацкага музея, Музея сучаснага беларускага мастацтва, Беларускай нацыянальнай бібліятэцы ў Лондане і шмат іншых. З цікаўнасцю дзеці разглядалі альбомы з карцінамі мастака. Бібліятэкар распавяла, што, маючы добры літаратурны талент, Кастусь Харашэвіч напісаў кнігу ўспамінаў “Зведанае і перажытае”. Імя К. Харашэвіча занесена ў сусветную энцыклапедыю сучаснага мастацтва.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.