Супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі для навучэнцаў санаторнай школы-інтэрната і Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа мерапрыемства пад назвай “Запаведны куточак зямлі…”
Белавежская пушча – найстарэйшы запаведнік у Еўропе. Старыя першабытныя лясы гэтых мясцін згадваюцца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе. У 2019 годзе споўнілася 610 год, як пушча стала ахоўнай тэрыторыяй і 80 год з часу арганізацыі Беларускага дзяржаўнага запаведніка “Белавежская пушча”.
Разам з бібліятэкарамі навучэнцы завочна вандравалі па Белавежскай пушчы з дапамогай медыяпрэзентацыі, адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны. Юнакі і дзяўчаты даведаліся шэраг цікавых фактаў пра Белавежскую пушчу. Засмуціў іх той факт, што ў Белавежскай пушчы не было зуброў да 1946 года. А факт, што Белавежскую пушчу хацеў купіць Тэд Тэрнер (заснавальнік канала CNN), але атрымаў адмову, навучэнцаў парадваў.
Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай, на якой была прадстаўлена літаратура па тэме.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.