“Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі” – гэтыя словы з верша нашага слыннага земляка Янкі Купалы сталі лейтматывам прэзентацыі літаратурных твораў, прысвечанай знакамітым асобам, якія складаюць гонар не толькі Маладзечанскага краю, але і ўсёй нашай краіны і ўзносяць яе на пачэсны пасад міжнароднай супольнасці. Правялі яе супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раеннай бібліятэкі імя М.Багдановіча для вучняў старэйшых класаў па запрашэнню ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Маладзечна” і прымеркавалі да Дня беларускага пісьменства і друку.
Гучалі імёны не толькі гістарычных асоб, такіх як Сымон Будны, Сымон Рак-Міхайлоўскі, браты Дыбоўскія, Тамаш Зан, Габрыеля Пузына, Браніслаў Тарашкевіч, Янка Купала, Максім Багдановіч, Мікола Ермаловіч і г.д., але і тых сучаснікаў, якія даюць надзею сённяшняй Беларусі не страціць нацыянальную культуру, мову і зрабіць новыя ўнёскі ў міжнародную скарбніцу. Сярод іх Міхась Казлоўскі, Сяргей Лескець, Надзея Бука, Ніна Багданава, Таццяна Беланогая і г.д.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.