“Залатыя паліцы нашай маладосці”

размещено в: Новости | 0

“Залатыя паліцы нашай маладосці” – пад такой назвай прайшла рэтра-вечарына на абанеменце ЦБ.

Старэйшыя чытачы абанемента ўспаміналі любімыя кнігі сваёй маладосці, якая прыйшлася на 50-60 гады мінулага стагоддзя. У канферэнц-зале быў створаны антураж таго часу – стары самавар са звязкам абаранкаў, льняныя абрусы на сталах і іншыя старадаўнія рэчы. Сталы былі ўпрыгожаны букецікамі ландышаў, гасцям былі прапанаваны хрушчы і пірагі хатняй выпечкі, цукеркі-падушачкі –  раскоша пасляваенных гадоў.

На вечарыне таксама гучалі песні таго часу, якія выканалі ўдзельнікі клуба “Адпачынак”. А навучэнцы тэатральнай студыі “Кипяток” СШ №8 чыталі вершы паэтаў-шасцідзесятнікаў. Вельмі цікавымі былі расповеды пра кнігі з “залатых полак” Іны Трафімаўны Ларынай, Аляксандра Афанасьевіча Савянка, Тарэсы Станіславаўны Шукінай, Зінаіды Юльянаўны Булгак.

А самай старэйшай чытачцы Зоі Васільеўне Арловіч сёлета спаўняецца 90 гадоў і яна да гэтага часу ходзіць чытаць кнігі да нас. Традыцыя правядзення такіх рэтра-вечарын будзе працягнута, наперадзе нас чакаюць 70-я, 80-я, 90-я гады…

Оставить ответ