Залатыя паліцы нашай маладосці

размещено в: Новости | 0

“Как молоды мы были…”

23 мая супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятзкі імя Максіма Багдановіча правялі чарговую рэтра-вечарыну з цыкла “Залатыя паліцы нашай маладосці”, прысвечаную першай палове 80-х гадоў  XX стагодзя.

Госці бібліятэкі апынуліся ў атмасферы таго часу з дапамогай вядучых, апранутых па модзе 80-х. Для чытачоў была арганізавана выстава-інсталяцыя, на якой былі прадстаўлены паштоўкі, фатаздымкі, мастацкія вырабы, грампласцінкі з архіваў чытачоў.

Гучалі вершы Уладзіміра Высоцкага, Ніла Гілевіча, фрагменты з рок-оперы “Юнона і Авось”1983 г., музычныя хіты той пары.

Чытачы расказвалі пра найбольш значныя кнігі першай паловы 80-х, сярод якіх творы Валянціна Пікуля, Ніла Гілевіча, Васіля Быкава, Чынгіза Айтматава, Галіны Шчарбаковай, Таццяны Талстой і інш.

У выкананні Юрыя Бараўца прагучалі песні Юрыя Антонава. Удзельнікі клуба аўтарскай песні “Свяча” пад кіраўніцтвам Сяргея Шымана не толькі выканалі песні Уладзіміра Высоцкага, але і распавядалі пра смотр-конкурс аўтарскай песні, прысвечаны яго памяці.

Оставить ответ