Завітала ў госці казка: выстава-пытанне да 65-годдзя У.Мазго

размещено в: Новости | 0

5 сакавіка ў гарадской бібліятэцы-філіяле № 2 была аформлена незвычайная кніжная выстава-пытанне «Завітала ў госці казка», прысвечаная 65-годдзю Уладзіміра Мінавіча Мазго – беларускага пісьменніка і паэта, аўтара слоў шматлікіх папулярных песень, старшыні секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Для афармлення гэтай выставы былі падабраны цікавыя і маляўнічыя кнігі з творамі У. Мазго, а таксама прыдуманы займальныя пытанні па іх. Да кожнай кнігі, прадстаўленай на выставе, мацавалася пытанне па адным з яе твораў. А юныя чытачы маглі выбраць упадабаную ім кнігу, прачытаць яе дома і знайсці адказ на пастаўленае пытанне. А вяртаючы кнігу ў бібліятэку, адказаць на яго і атрымаць салодкі прыз, што, вядома, прыцягвала маленькіх чытачоў. Акрамя гэтага, чытачы маглі паўдзельнічаць у конкурсе «Адгадай загадкі Уладзіміра Мазго» і за правільныя адказы, атрымаць салодкі пачастунак.

Мерапрыемства прайшло весела і цікава, а гэтая незвычайная выстава вельмі спадабалася дзецям.

Оставить ответ