ЖЖЖЖЯе ўспаміны ранку жыцця… Бесклапотная дзяўчынка, узгадаваная ў любячай сям’і. У яе імені прысутнічаюць карані нямецкага паходжання. Старажытнагерманскае “Hedwig” паходзіць ад “hadu” – (барацьба, разлад), мо таму яго часта тлумачаць як «ваярка».

ЖЖЖЖЗ дзяцінства Ядзя была няўрымслівым і хваравітым дзіцём з халерычным тэмпераментам. Усе высілкі бацькоў прывучыць яе да спорту аказаліся марнымі. Наогул, узаемаадносіны з бацькамі былі складанымі, але гэта ніякім чынам не адбівалася на вучобе.

ЖЖЖЖСіла характару, кемлівасць, недзіцячая ўпартасць, прыродная інтуіцыя і здольнасць тонка адчуваць рэчаіснасць – ва ўсім рабілі яе першай.

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЖНяма нічога дзіўнага, што захопленая хараством навакольнага свету думная паненка, якая з гімназічных часоў імкнулася ўвасобіць яго ў фарбах і гуках, наважылася звязаць свой лёс з мастацтвам. Але тут яна мусіла вызначыцца, чаму аддаць перавагу: музыцы ці пэндзлю.

ЖЖЖЖПытанне вырашылася, калі яна даведалася пра навучальную ўстанову ў Любліне. Народжаная ў першы дзень каляндарнай вясны ў невялічкім забужскім гарадку Бяла-Падляска, па заканчэнні мясцовай гімназіі яна з вялікім імпэтам рушыла ў чароўны свет мастацтва.


Мадэрн

ЖЖЖЖУ Любліне, у Прамыслова-мастацкай школе прайшлі гады яе жыцця з 1929-га па 1931-ы.

ЖЖЖЖПрамыслова-мастацкая школа прывабіла яе не толькі блізкім да дому месцазнаходжаннем, але і выкладчыцкім складам, сэрцам і душой якога быў вучань Яна Матэйкі, мастак-жывапісец, графік і вітражыст Юзаф Мехофер (1869 – 1946).

ЖЖЖЖПрышчапляючы моладзі парасткі мадэрністычнага мыслення, ён заўжды знаходзіў мажлівасць прывесці прыклад з народнага мастацтва Львоўшчыны. Ядвісю ў тыя часы захаплялі павевы народжанага ў мадэрне накірунку – арт-дэко. З’явіўшыся напачатку стагоддзя (у 1908 –1912 гадах), гэтая мадэрновая плынь дасягнула росквіту ў сярэдзіне 1920-х, пасля Міжнароднай парыжскай дэкарацыйна-індустрыяльнай выставы.

ЖЖЖЖЭлегантна-прэзентабельная, яна спалучала ў сабе неакласічную пластыку, грацыёзнасць, гуллівасць і манументальнасць, сілкавалася адкрыццямі кубізму і дасягненнямі баўхаўза, а таксама мастацтвам экзатычных краін.

ЖЖЖЖУ мясцовых умовах, пры адсутнасці каштоўных і дарагіх матэрыялаў – змяінай скуры, слановай косткі, крышталю ды бронзы, экзатычнай драўніны, – патрэбных для вырабаў, шырокае ўжыванне набывала выкарыстанне геаметрычных арнаментаў, раслінных формаў і цытатаў, запазычанняў з іншых культур.

Ядвіга Раздзялоўская

Па слядах папярэднікаў

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЖМінаў час. Зробленага ўсё болела. Творы ірваліся да гледача. У 1938 годзе паненка Ядвіга наважылася ўпершыню прадставіць аматарам мастацтва плён сваёй працы. Наступным крокам мастачкі стаў працяг навучання.

ЖЖЖЖ“Скончыла мастацкую школу імя Барыса Месерэра ў Варшаве (1939) ”, – сведчыць інфармацыя са знаёмай музейнай крыніцы. Але гэта наўрад ці: бо такой школы, як установы, не было.

ЖЖЖЖЗаўважым гэта пры ўсёй павазе да славутага тэатральна-мастацкага клану Месерэраў – Азарыя Месерэра (акцёра МХАТа), ягонай сястры Рахіль (маці Маі Плісецкай), сястры Рахілі – балерыны і педагога Суламіф, Барыса Месерэра, які нарадзіўся ў Маскве ў 1933 годзе і потым стаў вядомым тэатральным мастаком.

ЖЖЖЖАле прозвішча Месерэр фігуруе невыпадкова. Прыпускаем, што пры запісе нехта пераблытаў ініцыялы. І мелася на ўвазе школа імя бацькі – Асафа Месерэра (1903 года нараджэння, Вільня) – балетмайстра, народнага артыста і заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы, класічнага танцоўшчыка-віртуоза і педагога. Яго гадаванцамі былі Галіна Уланава і Мая Плісецкая, Кацярына Максімава і Вольга Лепяшынская, Алена Чыкваідзе і Шаміль Ягудзін, Барыс Хахлоў і Марыс Ліепа і шмат хто яшчэ. Яго імя і насіла тэатральная вучэльня пры Варшаўскай акадэміі мастацтваў і “рысавальны клас”, што існаваў пры ёй.

Шлях ў Беларусь

ЖЖЖЖНяпросты шлях Ядвігі да Беларусі пачаўся пад акампанемент гулу “месершмітаў” і разрываў бомбаў Другой сусветнай вайны. Бежанцы Ядзі пашэнціла. У Баранавічах яна сустрэла свой лёс. Тут яна пакахала і перарадзілася ў Ядвігу Язэпаўну Раздзялоўскую. Пакахала так аддана і шчыра, што не збаялася застацца пад акупацыяй.

ЖЖЖЖЯк маладыя перажылі часы ваеннага ліхалецця – гаворка асобная. Дакладна адно: жывапіс яна не пакідала. Працуючы ў фотаатэлье Бруя рэтушорам, дзе трохі прыхарошвала рэчаіснасць, паспявала выконваць работы (па замовах і без) на продаж і на выставы, што адбываліся ў Баранавічах (1943) і Мінску (1942). Удзельнічала ў “Дажынках”, якія праводзіліся ў наваколлі (1942, 1943), апрача таго, брала чын у працы мясцовай мастацкай суполкі “Маладая Беларусь”, удзельнічала ў падрыхтоўцы праекта Баранавіцкай мастацкай школы і інш. Па вызваленні ў 1948 годзе яна не без цяжкасцяў (за ўсе свае папярэднія правіннасці) стала сябрам Беларускага саюза мастакоў. Уключылася ў выставачную дзейнасць і нават была ўзнагароджана граматай Вярхоўнага Савета БССР.

ЖЖЖЖДакументальных звестак пра Ядвігу Язэпаўну вобмаль. Да прыкладу, цяжка сказаць, калі яна пераехала ў Маладзечна; калі Вадзім Андрэевіч атрымаў накіраванне на маладзечанскі малгарзавод, альбо куды і калі, пасля скасавання Баранавіцкай вобласці, з горада з’ехалі іх многія сябры і аднадумцы.

Ядвіга Раздзялоўская

Лебядзіная адданасць

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЖНе толькі таленавітая мастачка, але і добра адукаваная і выхаваная панна, якая валодала некалькімі замежнымі мовамі і выдатна грала на фартэпіяна, абаяльная жанчына з бездакорным густам, Ядвіга Язэпаўна спрытна наладзіла кантакты з расійскімі мастакамі. Сталася так, што менавіта з Расіі яна атрымоўвала больш запрашэнняў да ўдзелу ў супольных пленэрах, выставах і іншых мерапрыемствах.

ЖЖЖЖАддана апекуючыся невылечна хворым мужам, яна атрымала ў 1950-я гады ў Саўміне СССР кавалак зямлі пад будоўлю творчай дачы ў Краснадарскім краі. Які прыморскі палац яна пабудавала ў Гарачым Ключы – не ведама, але тое, што Нацыянальны мастацкі музей абавязаны таму дамку яе бліскучымі творамі, народжанымі на беразе цёплага мора, пэўна. Першую творчую майстэрню ў Маладзечне яна атрымала да свайго 80-годдзя.

ЖЖЖЖУ тым жа 1982 годзе гістарычная радзіма Польшча ўганаравала яе званнем “Заслужаны дзеяч культуры Польшчы”.

Але мінае ўсё, мінулі і гэтыя шчаслівыя дзянькі. Яе муж, Вадзім, памёр.

Улюблёная тэма

ЖЖЖЖЗа свае больш як 70 гадоў творчага жыцця пані Ядзя паспытала розныя жанры.

ЖЖЖЖУ 1950-я гады, у Гарачым Ключы, дзе зазвычай яны жылі з вясны па восень, працавала над сюжэтнымі кампазіцыямі, не абмінаючы і партрэтны жанр. Але больш за ўсё любіла кветкі. “Любіла маляваць іх у нацюрмортах”, – узгадвае цымбаліст і сябра Юрый Церабун. І сапраўды – нацюрморт быў любімым жанрам, які гарманічна нітаваўся з яе ўнутраным ладам.

ЖЖЖЖУ яе нацюрмортах не варта вышукваць глыбока схаваныя, таемныя сэнсы, “пакручастыя сюжэтныя – расповеды”. Сутнасць яе асобных твораў у бачанні і разуменні існасці матэрыі, яе прыгажосці, багацця фактуры і эфектаў асвятлення.

ЖЖЖЖМаладзечна, Віленская, 5. Па гэтым адрасе ў кватэры на другім паверсе так і жыла, час не марнуючы. Сціпла і трохі адасоблена…

Працавала. З сярэдзіны 1950-х была ініцыятарам стварэння і выкладчыкам у мастацкай студыі для дарослых пры мясцовым ДК. Але прывід адзіноты ўсё нахабней углядаўся ў вокны ейнай кватэры…

Ядвіга Раздзялоўская

Як заўжды ратавалі сябры…

Ядвіга Раздзялоўская

ЖЖЖЖДа яе “на агеньчык” або з “нагоды” наведваліся мастак Міхась Сеўрук, дырыжор і кампазітар Генадзь Цітовіч, графік Пётар Дурчын, жывапісец з Брэста Іван Рудчык, прыкладнік Фёдар Зільберт, графік Аляксандра Паслядовіч, а крыху пазней, ад 1961 года, кола пашырылася Кастусём Харашэвічам, Аляксанарам Пашкевічам, Галінай Еўдакімчыкавай, Юрыем Церабуном, Васілём Лазоўскім, вучнямі Міколам Аўчыннікавым і Юрасём Герасіменкам.

ЖЖЖЖАпрача прафесійных якасцяў, сябры і калегі шчыра цанілі яе чалавечую далікатнасць і спагадлівасць, востры розум і добразычлівасць, уменне даць параду неяк неўпрыкмет…

ЖЖЖЖУ першы дзень сакавіка на сустрэчу вясны і яе дзень народзінаў, які супадаў з днём нараджэння Шапэна, абавязкова збіраліся ўсе сябры павіншаваць любімую настаўніцу і дарадчыцу, пагаманіць, паслухаць фартэпіянныя творы ў яе выкананні і проста моўчкі “ачысціцца душой”.

Ядвіга Язэпаўна Раздзялоўская адышла ў іншы свет у 1992 годзе. Але памяць пра яе засталася ў душах вучняў і проста знаёмых. Яны працягваюць сустракацца 1 сакавіка кожнага года. Да 110-х угодкаў сябры-энтузіясты на чале з выкладчыкам музыкі Юрыем Церабуном і акварэлістам Міколам Аўчыннікавым саматугам зрабілі фільм успамінаў пра Ядвігу Язэпаўну.