У рамках вясновага тыдня дабрыні, які праходзіў у Маладзечанскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу з айцом Яўгеніем Саўчуком. Напачатку ён расказаў прысутным пра значэнне аднаго з галоўных святаў для праваслаўных веруючых – Вялікдзень. Святар распавёў, у чым заключаецца сэнс свята, адзначыў, што Хрыстос сваёй крывёй адкупіў чалавечы грэх і, увайшоўшы ў Царства Нябеснае, паказаў кожнаму выратавальны шлях.
Пасля Яўгеній Саўчук адказаў на пытанні, якія асабліва зацікавілі моладзь і закрануў важнасць разумення хрысціянскіх каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове культурных традыцый нашага рэгіёна. У канцы мерапрыемства святар адказаў на зададзеныя яму пытанні і пажадаў усім прысутным сустрэць Вялікдзень годна і радасна.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.