“Жывая класіка – дзецям”

размещено в: Новости | 0

З 1 па 15 красавіка ў філіяле № “Гарадская бібліятэка” была арганізавана выстава-інсталяцыя “Грамофонный мир книги”.

Увазе чытачоў прапанавана “гучная” выстава вінілавых грампласцінак, якія з’яўляюцца рарытэтам сышоўшай эпохі. Гавораць, што старажытныя грампласцінкі зноў уваходзяць у моду. Яны з мінулага, з душой, іх можна патрымаць у руках, назіраць як круціцца чорны дыск на прайгравальніку. Гэты жывы гук стварае асаблівую атмасферу і адпаведны настрой. Выстава дорыць рэдкую магчымасць – пабачыць як выглядалі канверты і самы пласцінкі: адчуць іх далікатнасць і цяжар. Асаблівасць выставы у тым, што на дадзеных пласцінках не музычныя творы, а творы дзіцячай мастацкай літаратуры пісьменнікаў розных краін, якія чытаюць прафесійныя артысты. Гэта такія творы як:“Муха-цокотуха” К.Чукоўскага, “Приключения барона Мюнхаузена” Э.Распэ, “Кот в сапогах” Ш.Перро, рускія народныя казкі і інш. Выпускалі такія грампласцінкі яшчэ ў часы СССР, але зараз цікавасць да “вініла” ўзрастае. Калі чытача зацікавіць той ці іншы твор, то можна ўзяць яго ў папяровым варыянце, бо побач з грампласцінкай знаходзіцца мастацкая кніга з аналагічным творам. У ходзе знаёмства з выставай наведвальнікі даведаліся аб гісторыі стварэння пласцінак і здзейснілі падарожжа па залатому фонду дзіцячай літаратуры.

Оставить ответ