16 студзеня ў філіяле № 2 «Гарадская бібліятэка» для юных чытачоў была аформлена незвычайная кніжная выстава-сюрпрыз «Жмуркі з коткай Муркай», прысвечаная 70–годдзю беларускага паэта i празаіка Анатоля Мікалаевіча Зэкава.
Анатоль Мікалаевіч – аўтар шматлікіх весёлых і пазнавальных кніг для дзяцей. У іх ён расказвае юным чытачам пра жыццё іх равеснікаў, пра сяброўства і ўзаемадапамогу, весяліць займальнымі выпадкамі з жыцця жывёл і птушак. А кожная казачная гісторыя пісьменніка вучыць дзяцей быць добрымі, справядлівымі, перасцерагае іх ад кепскіх учынкаў.
Для афармлення гэтай выставы былі падабраны цікавыя і маляўнічыя кнігі з творамі А. Зэкава, якія былі прадстаўлены ў выглядзе паштовых бандэроляў, загорнутых у яркую паперу, а даведацца, што за кніга хаваецца пад абгорткай, можна было толькі дома. Акрамя гэтага да кніг былі прымацаваны пытанні па яго творах, на якія трэба было адказаць, вяртаючы кнігу.Таксама дзяўчынкі і хлопчыкі маглі папрактыкавацца ў вымаўленні скорагаворак і разгадаць загадкі пісьменніка, і, канешне, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія пачастункі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.