“Жанчына года-2017”

“Жанчына года-2017”

размещено в: Новости | 0

10 лютага ў Палацы культуры г. Маладзечна феерычна і маштабна прайшоў абласны этап конкурсу “Жанчына года-2017”.

Рэспубліканскі конкурс “Жанчына года” праводзіцца штогод, пачынаючы з 2009 года, і накіраваны на павышэнне статуса прыгожай палавіны чалавецтва.Ушаноўвала іх самая аўтарытэтная жаночая арганізацыя нашай краіны – Беларускі саюз жанчын.

Выдатным дадаткам да ўрачыстасці стаў канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.

Супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча з гэтай нагоды аформілі для прысутных выставу-інсталяцыю “Імя тваё – Жанчына!” На выставе былі прадстаўлены выданні аб ролі жанчын у сучасным грамадстве, аб іх важкім ўкладзе у развіццё духоўна-маральнага патэнцыялу чалавецтва, выхаванне дзяцей і моладзі, захаванне гістарычных і культурных каштоўнасцей і многае іншае.

Оставить ответ