“Ехаў поўны воз дзівос”: да 70-годдзя Міхася Пазнякова

размещено в: Новости | 0

Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у в. Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў у 1977 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (завочнае аддзяленне). Працаваў настаўнікам у школах Бярэзінскага раёна і г. Мінска, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, галоўным рэдактарам выдавецтва “Юнацтва”, часопіса “Вожык”, часопіса “Нёман”, намеснікам дырэктара РВУ “Літаратура і Мастацтва”.

З’яўляецца старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам многіх літаратурных прэмій, сярод якіх Нацыянальная літаратурная прэмія Беларусі ў намінацыі “Найлепшы твор дзіцячай літаратуры”, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Віталія Біянкі ў намінацыі “Асаблівы ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры”.

Міхась Пазнякоў – адметная і шматгранная постаць у сучаснай беларускай літаратуры. Ён – высокаадукаваная асоба. Цікава і таленавіта піша разнастайныя па зместу і жанру творы для дзяцей і дарослых. Аўтар шматлікіх мастацкіх кніг і навуковых прац.

Вершы Міхася Пазнякова для дзяцей уключаны ў падручнікі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей. З ім супрацоўнічаюць кампазітары Леанід Захлеўны, Пятро Яроменка, Георгій Ермачэнкаў, Уладзімір Карызна-малодшы, Мікалай Літвін, Вячаслаў Кузняцоў і інш.

У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” аформлены шэраг выстаў, прысвечаных вядомаму піьменніку.

Оставить ответ