Сёння Ефрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.
20 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча запрасіла навучэнцаў “Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа”на інфармацыйную гутарку “Ефрасіння Полацкая – асветніца зямлі беларускай”. Гутарку правёў клірык храма Раства Хрыстова іерэй Яўген Саўчук.
На мерапрыемстве рабята пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Святой, усвядомілі яе ролю ў навучанні і выхаванні людзей, яе міратворчую ролю. Сустрэча дапамагла з павагай ставіцца да гісторыі сваёй Радзімы і сваіх продкаў. Не засталася без ўвагі і аформленая выстава кніг пра беларускую святую.
Прысутныя зразумелі, што толькі выконваючы добрыя справы для іншых, можна запаліць агеньчык дабрыні ў сваім сэрцы.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.