1-2 лістапада ў ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча прайшла дыялогавая пляцоўка работнікаў бібліятэк па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства.
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2021 г. №508 “Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2022 год” Цэнтральнай выбарчай камісіяй сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў падрыхтаваны праект Закона “Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.
Бібліятэкары абмеркавалі змены, якія вынікаюць з “абноўленай” Канстытуцыі, а таксама палажэнні, накіраваныя на ўдасканаленне выбарчага заканадаўства.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.