Душы цудоўныя парывы

размещено в: Новости | 0

20 мая ў сельскай інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Гранічы прайшоў конкурс чытачоў беларускай паэзіі пад назвай “Душы цудоўныя парывы”. Дадзены конкурс даў удзельнікам магчымасць не толькі паспрабаваць свае сілы, але і прыадкрыць дзверы ў дзіўны свет паэзіі.

Паэзія – гэта адзін з асноўных тыпаў мастацкага слова, эмацыянальна-вобразная вершаваная творчасць, якой уласцівы шырокае ўжыванне адмысловых слоўных вобразаў, настроенасць на яркія, прыгожыя, гарманічна выказаныя пачуцці і думкі.

Мерапрыемства пачалося з паведамлення бібліятэкара Яцыновіч Ірыны Пятроўны, яна расказала ўдзельнікам конкурса, што пачынальнікам беларускай літаратурнай паэтычнай традыцыі з’яўляецца Францыск Скарына. Першым жа прафесійным паэтам, які пісаў на старабеларускай мове, лічыцца Андрэй Рымша, а першым творцам-эсперыментатарам – Сімяон Полацкі.

Здабыткі старабеларускай паэзіі памнажаліся на працягу многіх стагоддзяў плёнам працы шматлікіх майстроў вершаванага слова. Найлепшым нацыянальным песнярам прысвойваецца ганаровае званне народнага паэта. Першымі народнымі паэтамі Беларусі сталі Янка Купала і Якуб Колас, якія пры жыцці паспелі адчуць народную любоў і ўдзячнасць і якім у гэтым у гэтым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння. Шматграннасць таленту Якуба Коласа праяўляецца як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, дзіцячай літаратуры. Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес. У сваёй творчасці Янка Купала і Якуб Колас пранікнёна і глыбока раскрылі маляўнічую красу роднага краю, духоўнае багацце яе людзей.

У конкурсе прымалі ўдзел вучні з пятага па дзявяты клас. Дзеці загадзя рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. Яны знайшлі вершы пра Бацькаўшчыну, беларускія краявіды. Тут гучалі класічныя і сучасныя творы. Асаблівую ўвагу вучніі ўдзялілі нашым пісьменікам – юбілярам Янку Купалу і Якубу Коласу.

Час ляцеў хутка, выступоўцы змянялі адзін аднаго. Гучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пятруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Эдзі Агняцвет, Юрася Свіркі, Алёны Басікірскай. Усе вельмі стараліся, стрымлівалі хваляванне. Выступленне чытачоў ацэньвала журы – настаўнікі літаратуры, якія адзначылі якасць падрыхтоўкі, цудоўны выбар твораў, эмацыянальнасць і выразнасць чытання.

Журы ацаніла кожнае выступленне і ўсім удзельнікам уручыла салодкія прызы. Як і ў любым конкурсе, тут не абышлося без пераможцы. Ім стала вучаніца 8 класа Ільюцік Яна з вершам Валерыя Максімовіча “Маёй Айчыне”.

Мерапрыемства скончылі словамі Максіма Танка: “Чытайце паэзію, бо яна вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”.

Оставить ответ