“Душы кранальныя ўспаміны”

размещено в: Новости | 0

Святочная вечарына “Душы кранальныя ўспаміны” была арганізавана ў рамках клуба “Кніжны гурман” і прысвечана традыцыям правядзення Новага года і Каляд ў 20-м стагоддзі.

Зала, дзе праходзіла мерапрыемства была аформлена ў рэтра-стылі. Ялінку упрыгожылі цацкамі савецкай прамысловай вытворчасці. Акрамя шароў і звяроў, можна было пабачыць на лясной прыгажуні касманаўтаў, дырыжаблі, спадарожнікі, святлафоры і нават кукурузу. Не забыліся арганізатары пра традыцыйную авоську з мандарынамі. Прыцягвала ўвагу і выстава паштовак 60-80 г.г. мінулага стагоддзя. Сябры клуба дзяліліся ўспамінамі, як адзначаліся зімовыя святы ў гады іх маладосці. Успаміналі цацкі тых часоў, шмат якіх рабілі сваімі рукамі, чэргі за мандарынамі, бо якое свята без іх водару, хатнія стравы і г.д. Бібліятэкары падрыхтавалі віктарыны “Чараўніца Зіма ў літаратурных творах”, “Угадай зімовую мелодыю”, “Навагодні фільм па кадры”. Вечар прайшоў у шчырай і цёплай абстаноўцы.

Оставить ответ