Народная мудрасць кажа: “Чалавек без сябра, што ежа без солі”. Вось і паспрабавалі школьнікі разабрацца, што такое сяброўства і каго можна называць сапраўдным сябрам. Для гэтага іх запрасіла 26 ліпеня сельская бібліятэка-клуб в.Турэц-Баяры на забаўляльную гадзіну “Сяброўства – гэта крута!”.
Мерапрыемства пачалося з прагляду і абмеркавання кароценькай серыі “Сапраўдны сябар” знакамітага кіначасопіса “Ералаш”. Дзеці паглядзелі і… зусім не захацелі такога чалавека мець побач з сабою – ён жа толькі тое і рабіў, што імкнуўся на чужым гарбе ў рай заехаць! Пакуль не патрапіў на такога ж самага нахабніка! Таму хлопчыкі і дзяўчынкі доўга яшчэ разважалі пра сяброўскія адносіны ды і проста пра чалавечыя якасці.
А вось гульня “Чарадзейны трон” дзецям вельмі спадабалася. Па чарзе яны сядалі на стул, надзявалі карону (хоць карона на галаве ў жыцці не заўсёды дабаўляе таварыскасці) і выслухоўвалі сваіх прыяцеляў, якія яны сябры. Кожнаму з нас тут было б над чым задумацца…
Потым быў конкурс тэматычных прыказак і прымавак, таксама дзеці абмяркоўвалі прытчу “Запрашэнне на вяселле”, складвалі правілы для сапраўдных сяброў. А ў заканчэнні выбралі для дамашняга чытання кнігі пра сяброўства – там усім ёсць чаму павучыцца.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.