Дон-Жуан беларускай літаратуры

размещено в: Новости | 0

Вечар паэтычнага настрою “Дон-Жуан беларускай літаратуры”, прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка адбыўся 15 лістапада ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1. На ім навучэнцы ДУА “Гімназіі-каледжа мастацтва г.Маладзечна” сустрэліся з пісьменнікам-краязнаўцам М. М. Казлоўскім. Вельмі дасціпная і жывая гутарка пра аднаго з самых самабытных пісьменнікаў Беларусі Л.Дранько-Майсюка незаўважна перарасла ў шырокі агляд беларускай літаратуры цалкам.

Оставить ответ