Дзівосы роднай прыроды

размещено в: Новости | 0

Творчую майстэрню “Дзівосы роднай прыроды” арганізавалі 13 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №1 для наведвальнікаў летняга аздараўленчага лагера ДУА ”Сярэдняя школа №12 г. Маладзечна”, з мэтай зацікавіць дзяцей творчасцю Я. Галубовіча і пабудзіць да ўдзелу у раённым конкурсе мастацкіх вырабаў, прысвечаным творчасці пісьменніка “У любую пару года слухай родную прыроду”.

Пасля знаёмства з жыццём і творчасцю аўтара, бібліятэкар прапанавала дзецям паспрабаваць свае сілы ў стварэнні кампазіцыйнай сцэны на аснове невялічкага апавядання Янкі Галубовіча “Вожык і ручаёк”. Кожны удзельнік мог выбраць від творчасці па свайму густу; маляваць, выразаць, ляпіць з пластыліну, размяшчаць кампазіцыйна і клеіць гатовыя нарыхтоўкі кветак, дрэў, грыбоў, вожыкаў і г.д. Сумесная камандная работа стварыла атмасферу сяброўства, яднання і падтрымкі адзін аднаго. Задаволенымі засталіся ўсе.

 

Оставить ответ