Прыход вясны чакаюць дрэвы, каб абудзіцца пасля зімовай спячкі і выпусціць кволыя лісточкі; птушкі хвалююцца ў далёкіх землях – патрэбна хутчэй вяртацца з выраю і на радзіме віць гнёзды; звярам неабходна ствараць пары; нават насякомыя імкнуцца як мага хутчэй расправіць крыльцы і пагрэцца пад цёплым ласкавым сонейкам. Таму нядзіўна, што свята ўсіх нашых прадстаўніц прыгожага полу выпадае на пачатак вясны.
4 сакавіка на майстар-клас “Дзяўчынкам, дзяўчатам, жанчынам…” па вырабе сувеніра для сваіх матуляў, сястрычак, бабуляў і проста сябровак у сельскую бібліятэку-клуб в.Турэц-Баяры былі запрошаны вучні-пачаткоўцы. Цэлую гадзіну чаравалі малыя над каляровай паперай у запоўненай сонечнымі праменямі зале – і вынік не расчараваў – навучыліся-такі дзеці клеіць яркія кветачкі! А дома можна зрабіць яшчэ некалькі штук – і атрымаецца сапраўдны букет, а падараваць яго блізкаму чалавеку ну вельмі прыемна!
А потым быў прагляд і абмеркаванне цікавага і смешнага фільма “Падарунак на 8 Сакавіка”. Дарагія дзеці! Ніколі не чапайце рэчаў дарослых, інакш самі застанецеся без падарункаў!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.