25 мая ў гарадской бібліятэцы-філіяле №2, была арганізавана незвычайная кніжная выстаўка-пытанне “Дзе жыве вожык Пракоп?” да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Галубовіча.
Для афармлення гэтай выстаўкі былі падабраны цікавыя і маляўнічыя кнігі з творамі Я. Галубовіча, а таксама прыдуманы цікавыя пытанні па іх. Да кожнай кнігі, прадстаўленай на выставе, мацавалася пытанне па адным з яе твораў. Юныя чытачы маглі выбраць спадабаўшуюся ім кнігу, прачытаць яе дома і знайсці адказ на пастаўленае пытанне. А вяртаючы кнігу ў бібліятэку, адказаць на яго і атрымаць невялікі прыз, што таксама прываблівала маленькіх чытачоў.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.