Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

размещено в: Новости | 0

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дагавор “Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.

Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб’яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.

Наступным важным этапам у развіцці саюзных адносін дзвюх дзяржаў стала падпісанне 25 снежня 1998 года Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавора аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання і Пратакола да яго. У гэтых дакументах прэзідэнты дзвюх краін цвёрда заявілі аб рашучасці прадоўжыць паэтапны рух да добраахвотнага аб’яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў – удзельніц Саюза. Адначасова былі вызначаны асноўныя напрамкі інтэграцыйнай работы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах.

На кніжных выстаўках ў бібліятэках дэманструюцца выданні, у якіх адлюстроўваецца паслядоўнасць працэсаў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў розных сферах жыццядзейнасці.

Оставить ответ