21 лютага супрацоўнікі абананемента цэнтральнай раёнай бібліятэцы імя М. Багдановіча правялі інтэлектуальнаю гульню “Родная мова – бясцэнная спадчына” для навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, якая прысвечана Міжнароднаму Дню роднай мовы.
На мерапрыемстве адбылося падарожжа ў гісторыю роднага слова. Удзельнікі гульні дакрануліся да крыніц беларускай мовы, народнай творчасці, пазнаёміліся з апавяданнямі беларускіх аўтараў, успомнілі беларускія прыказкі і і прымаўкі, разгадвалі загадкі і рэбусы. З вялікім задавальненнем удзельнікі прымалі ўдзел у літаратурнай віктарыне: “Родная мова – бясцэнная спадчына”. Усё гэта суправаджалася кароткімі гістарычнымі даведкамі, выказваннямі і вершамі беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову.
А самыя лепшыя эрудыты беларускай мовы атрымалі салодкія падарункі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.