Дзень роднай мовы

размещено в: Новости | 0

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта дата адзначаецца па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года і заклікана спрыяць лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі ў свеце.

Супрацоўнікі бібліятэк ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» прапануюць наведвальнікам літаратурныя выставы, прысвечаныя Дню роднай мовы: «Родная мова – крыніца празрыстая», «Мелодыя роднай мовы», «Родная мова – крыніца натхнення» і інш.

На выставах прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І.Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку. Далучыцца да роднага слова можа кожны наведвальнік бібліятэкі.

Оставить ответ