Дзень праваслаўнай кнігі

Дзень праваслаўнай кнігі

размещено в: Новости | 0

6 сакавіка ў Палацы культуры ў чарговы раз адбыўся, стаўшы ўжо традыцыйным, Дзень праваслаўнай кнігі. У гэтым годзе ён быў прысвечаны юбілею беларускага кнігадрукавання і праходзіў пад дэвізам “500 год Бібліі Францыска Скарыны: ад Святых Кірыла і Мефодзія да нашых дзён”

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча прэзентавала на свяце разгорнутую выставу літаратуры “Праз кнігу да духоўнасці”. На ёй былі прадстаўлены “Біблія” Ф.Скарыны, літаратура пра нашага славутага першадрукара, іншых духоўных асветнікаў і падзвіжнікаў. Вялікую цікавасць у ўдзельнікаў мерапрыемства выклікала літаратура, змешчаная ў раздзеле “Духоўны свет мастацкай кнігі”. Праваслаўная літаратура напоўнена светам, мудрасцю і духоўным сэнсам. Разважанні аб сэнсе жыцця, аб таямнічым дзеянні Промысла Божага, адказы на надзённыя пытанні маглі знайсці ў кнігах, прадстаўленых на выставе яе наведвальнікі.

Оставить ответ