14 сакавіка ў Беларусі будзе адзначацца Дзень праваслаўнай кнігі. Святкаванне Дня праваслаўный кнігі стала добрай традыцыяй для нашай краіны. Прысвечаныя яму мерапрыемствы праходзяць ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, духоўных школах Беларускай праваслаўнай Царквы, а таксама ў публічных і царкоўных бібліятэках. Іх мэта – прывіць любоў да чытання ў падрастаючага пакалення і развіць цікавасць да духоўнай літаратуры. Дзень праваслаўнай кнігі садзейнічае павышэнню інтарэсу да любой цікавай і мудрай кнігі, гэта свята насычае людзей і інтэлектуальна, і духоўна.
Дарэчы, святкаванне Дня праваслаўнай кнігі, якое стала ўжо традыцыйным, прымеркавана да даты выхаду ў свет у сакавіку 1564 года першай друкаванай кнігі “Апостал” дыякана Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі, павінны быць накіраваны на тое, каб нагадаць пра гісторыю ўзнікнення айчыннага кнігадрукавання, падтрымаць цікавасць да друкаванага слова – дарэчы, якое прымушае думаць і выхоўваць душу, растлумачыць, што ўкладаецца ў паняцце “праваслаўная кніга”.
У бібліятэках ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” працуюць кніжныя выставы: “Дарога да храма” – у сельскай бібліятэцы аг. Маркава, “Кніжныя таямніцы праваслаўя” – у сельскай бібліятэцы в. Турэц-Баяры, “Через книг у к духовности” – у сельскай інтэграванай бібліятэцы аг. Гранічы, “Таинство православных книг” – у гарадской бібліятэцы-філіяле №2, “Сокровенный мир православия” – у сельскай бібліятэцы аг. Беразінскае і іншыя.
На выставах прадстаўлены кнігі аб гісторыі і асновах праваслаўя, праваслаўных святах, аб хрысціянскім мастацтве, жыцці і подзвігах праваслаўных святых, кнігі аб праваслаўных святынях, кляштарах і храмах. Таксам прадстаўлена літаратура пра гісторыю кнігадрукавання, кнігі духоўна-маральнай тэматыкі.
Усе жадаючыя могуць азнаёміцца з выставамі і ўзяць кнігу для карыснага чытання.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.