Да дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (9 мая) і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў даведачная служба бібліятэкі запрасіла чытачоў на святочную выставу-віншаванне «Дзень Перамогі – свята міру!».
Мы помнім і шануем подзвіг воінаў, партызан, мірных жыхароў, стаўшых ахвярамі фашызму. На тэрыторыі Маладзечанскага раёну знаходзяцца 104 брацкія магілы, памятнікі і абеліскі Вялікай айчыннай вайны. Данінай глыбокай павагі і памяці героям і ахвярам вайны стаў рэкамендацыйны фактаграфічны даведнік і аднаіменная яго выстава-прэзентацыя “Кветкі ля абеліскаў” (помнікі Вялікай Айчыннай вайны Маладзечаншчыны), падрыхтаваны даведачнай службай.
У гэтым годзе спаўняецца 110 год са Дня нараджэння (1914г.) Маркава Фёдара Рыгоравіча, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Маладзечаншчыне, Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна г. Маладзечна. Да гэтай даты даведачная служба падрыхтавала бібліяграфічную выставу-агляд і рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс «Фёдар Маркаў – грамадзянін і герой».
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.