Дзень памяці «Так ярка пражыць – лепшай долі няма на зямлі»

размещено в: Новости | 0

25 мая 1917 года скончыўся зямны шлях і пачалося жыццё вечнае ў Максіма Багдановіча, аднаго з самых выдатных беларускіх творцаў.

Ужо стала добрай традыцыяй сустракацца на Дзень памяці славатуга паэта ў філіяле Літаратурнага музея «Фальварак Ракуцёўшчына».

23 мая цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча традыцыйна запрасіла пісьменнікаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, школьнікаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі і грамадзян, якія захапляюцца лірыкай Максіма Багдановіча на творчую імпрэзу «Так ярка пражыць – лепшай долі няма на зямлі», каб ушанаваць памяць паэта.

Усклаўшы кветкі каля помніка паэта, прывітальнае слова да ўдзельнікаў мерапрыемства ўзяў Міхась Казлоўскі, беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец і загадчыца музея «Фальварак Ракуцёўшчына» Любоў Шчэрбач.

Далей усіх гасцей чакала цікавая сустрэча з пісьменнікамі. Ала Клемянок, Аляксандр Быкаў, Лідзія Гардынец, Аляксандр Хазянін, Тамара Бярэзіна, Тамара Аўсяннікава казалі словы ўдзячнасці геніяльнаму паэту, узгадавалі моманты яго творчага і жыццёвага шляху, чыталі вершы.  Яркім дапаўненнем стала выкананне Аляксандрам Хазянініным і Алай Клемянок песні “Зорка Венера”, пад прыгожы акампанемент настаўнікаў Красненскай дзіцячай школы мастацтваў.

Пасля аматараў беларускай літаратуры і творчасці паэта, чакала аглядная экскурсія па фальварку.

Хоць і мала пражыў паэт, але след, які ён пакінуў, — неўміручая старонка нацыянальнай літаратуры. I заўсёды ў сэрцах нашых будуць жыць крыштальна чыстыя, філігранныя вершы гэтага майстра слова.

Оставить ответ