Дзень памяці М.Багдановіча

Дзень памяці М.Багдановіча

размещено в: Новости | 0

Дзень памяці Максіма Багдановіча пад назвай “Ад сініх васількоў да сіняй бухты” прайшоў у музеі “Фальварак Ракуцёўшчына” 25 мая. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка паэта. Сёлета споўніўся 101 год з дня яго смерці і 105 гадоў з выхаду яго адзінага прыжыццёвага зборніка “Вянок”.

Каля выставы, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, размясцілася імпрэзаваная сцэна, з якой гучалі вершы, узгадаваліся моманты яго творчага і жыццёвага шляху. Ушанаваць памяць класіка беларускай літаратуры прыехалі пісьменнікі Віктар Шніп, Ала Клемянок, Аляксандр Быкаў,  Аркадзь Жураўлёў, Лідзія Гардынец, Аляксандр Хазянін, Тамара Бярэзіна і Аксана Ярашонак. Вучні Красненскай сярэдняй школы падрыхтавалі літаратурна-мастацкую кампазіцыю. Удзельнікі народнай студыі “Вернісаж” арганізавалі плэнер.

Першы раз наведалі Ракуцёўшчыну першакурснікі Маладзечанскага палітэхнічнага каледжа. Для ўсіх жадаючых загадчыца музея Настасся Сярболіна правяла экскурсію. А каля Максімавай крынічкі прагучала неўміручая “Зорка Венера”.

Читать статью в “Рэгiянальной газете”

Cмотреть на Youtube: “Навiны час мясцовы” 28 05 2018 “Ракуцёўшчынa” (5:20)

Оставить ответ