Дзень памяці М. Багдановіча “І зноў пабачыў я сялібы”

размещено в: Новости | 0

Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Так ужо склалася, што ў гэтым жа годзе спаўняецца 110 гадоў з таго часу, як малады паэт наведаў Ракуцёўшчыну, дзе напісаў свае геніяльныя творы. Як заўсёды, 25 мая ў фальварку Ракуцёўшчына сабраліся пісьменнікі, бібліятэкары, музейныя работнікі, вучні, настаўнікі, студэнты, прыхільнікі творчасці М.Багданов1ча, каб ушанаваць яго памяць.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка паэта. Загадчыца філіяла-музея Настасся Сярболіна правяла экскурсію для тых, хто першы раз наведаў фальварак. З імпразаванай сцэны каля выставы, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, перад прысутнымі выступілі пісьменнікі Ала Клямянок, Міхась Казлоўскі, Аляксандр Быкаў, Тамара Аўсянікава, Марыя Шабанец, мастачка Алена Кучко. Гучалі вершы, песні, успаміны аб першай сустрэчы з творчасцю генiяльнага паэта.

Настаўнікамі і вучнямі дзіцячай мастацкай школы мастацтваў быў арганізаваны плэнер.

Оставить ответ